gf2gf1

223812, Минская обл., г. Любань, пер. Полевой, д. 3

Сустрэча валанцёра – куратара валанцёрска-асветніцкага гурта “МІРАЖ”, сакратара раённай арганізацыі КПБ Анатоля Іосіфавіча Вялічкі з навучэнцамі Любанскага дзяржаўнага каледжа пачалася

каля мемарыяльнага комплексу “Савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам” у цэнтры горада Любані. Каля салдата, які схіліў калена ў жалобе, — адзінаццаць надмагілляў, дзе выбіты прозвішчы загінуўшых.
Анатоль Вялічка падрабязна асвяціў гісторыю подзвігу герояў, звязаных з гэтым мемарыялам. Гэта былі не сухія радкі з энцыклапедый – гэта былі лёсы: з імёнамі, датамі нараджэння і дэталямі апошняга бою. У мемарыяльным комплексе знаходзяцца дзве жаночыя магілы. Гэта магіла Рыммы Шаршнёвай, якая ў лістападзе 1942 года пры штурме паліцэйскага гарнізона ў вёсцы Ламавічы закрыла сваім целам амбразуру ДЗОТа і памерла праз 10 дзён ад смяротных ран. А другая – Фені Конанавай.
Ускладанне кветак і мінута маўчання завяршылі першы этап сустрэчы. Затым размова з удзельнікамі мерапрыемства адбылася каля стэлы Фені Конанавай. Другі помнік. Другая гісторыя. Анатоль Вялічка зноў прымусіў навучэнцаў замерці. Ён расказваў пра Феню так, быццам ведаў яе асабіста. Вядучы сустрэчы нагадаў аб апошніх хвілінах жыцця гераіні, якую 29 студзеня 1942 года фашысты прывезлі ў родную вёску Нежын, прасеклі палонку ў рэчцы Арэса, апускалі дзяўчыну ў студзеную ваду і спрабавалі даведацца, дзе размешчаны партызанскі штаб і партызанскія явачныя кватэры. Патрыётка маўчала. Стрэл фашысцкага афіцэра абарваў яе жыццё. 1 верасня 1942 года патрыётка была пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна. І зноў кветкі і мінута маўчання як абяцанне не забыць.
Інклюзія ў адукацыі часта разумеецца як недаступнасць. Але ёсць і іншая грань – даступнасць адзін да аднаго. Калі маладое пакаленне бачыць перад сабой захопленага, неабыякавага чалавека старэйшага пакалення, яно вучыцца павазе не па падручніку, а праз жывы кантакт. А валанцёр атрымлівае магчымасць быць пачутым, патрэбным, уключаным у сучаснае жыццё.

Контактные данные

Свяжитесь с нами удобным для Вас способом

Телефон:
(8 017 94) 67996
(8 017 94) 61362
(8 017 94) 50027

E-mail:
tcson-lyuban@lyuban.gov.by

Адрес:
223812, Минская область, г. Любань, пер. Полевой, д. 3 (2-ой этаж)

Часы работы:
пн-пт: 8.30-17:30 обед: с 13.00-14.00

выходные: сб, вс 

group 65 group 65 group 65 

 

Задайте ваш вопрос

Оставьте свои данные и мы обязательно свяжемся с Вами

КАЖДАЯ ПРОБЛЕМА ИМЕЕТ РЕШЕНИЕ, А СИТУАЦИЯ ВЫХОД…

БАНКОВСКИЕ РЕКВИЗИТЫ

УНП 600708276 

BY60AKBB36320130000826600000 (byn) 

ЦБУ №613 ОАО «АСБ Беларусбанк» в г. Любань

код AKBBBY2X

КОНТАКТЫ

E-mail:

tcson-lyuban@lyuban.gov.by

Адрес:

223812, Минская область, г. Любань, пер. Полевой, д. 3

Телефон:

(8 017 94) 67996

(8 017 94) 61362

(8 017 94) 50027

Разработка сайта Extrit

© 2023. Использование материалов сайта только с разрешения правообладателя 

group 65

group 65

group 65